За перавышэнне хуткасці шведа аштрафуюць на мільён долараў

37-гадовы швед разагнаўся на ўчастку трасы паміж Бернам і Лазанай да 290 кіламетраў за гадзіну пры дазволеных 130. З такой хуткасцю па швейцарскіх дарогах яшчэ ніхто не ездзіў, кажа прадстаўнік паліцыі. Для таго каб спыніцца, ліхачу спатрэбілася каля двух кіламетраў. Хуткасць парушальніка зафіксавалі відэакамеры. Цяпер яму пагражае штраф у мільён долараў.

Канчатковую суму назаве суд, які адбудзецца праз пару дзён. Пры вызначэнні памеру штрафу ў Швейцарыі бяруць пад увагу не толькі хуткасць, але і даходы аўтаўладальнікаў.