За год колькасць беларусаў зменшылася на 19 тысяч чалавек
За год колькасць жыхароў знізілася на 19 тыс. чалавек. Такія звесткі падае Белстат. Як паведамляюць статыстыкі, на 1 лістапада колькасць насельніцтва ў Беларусі склала 9 мільёнаў 674,9 тыс. чалавек. Жыхароў стала менш ва ўсіх абласцях Беларусі. Павялічылася толькі насельніцтва Мінску: 1 лістапада 2007 году тут жыло 1 мільён 809, тыс. чалавек, а цяпер 1 млн 823,9 тыс. чалавек.