Валенса ўручыў Шушкевічу ўзнагароду за заслугі ў барацьбе за правы чалавека
Лідэр польскай “Салідарнасці” і былы прэзідэнт Лех Валенса ўручыў беларускаму палітыку і навукоўцу Станіславу Шушкевічу статуэтку голуба - пераходзячую ўзнагароду за заслугі ў барацьбе за правы чалавека. Яна ўзнікла з нагоды 60-х угодкаў ухвалення Дэкларацыі правоў чалавека.
Валенса атрымаў статуэтку голуба ад былога прэм'ера Польшчы Ежы Бузека,
а той - ад старшыні Еўрапарламента Ганса-Герта Поэтэрынга.
“З усяго свету я абраў Шушкевіча, каб свет даведаўся, што гэты чалавек заслугоўвае на гэта. Ён браў вялікі удзел у спыненні існавання СССР, а свет яго не заўважае”, - сказаў пры ўручэнні статуэткі Валенса.
Лаўрэят Нобелеўскай прэміі ў 2007 годзе заявіў Шушкевіча кандыдатам на атрыманне прэстыжнай узнагароды. Станіслаў Шушкевіч, прымаючы статуэтку, якая перад ім была таксама ў Папы Рымскага Бенедыкта XVI-га і тыбецкага лідэра Далай-Ламы, зазначыў, што для яго і яго суайчыннікаў Лех Валенса - гэта “чалавек-легенда”.
"Для мяне гэта вялікі гонар, пастараюся, каб статуэтка перайшла ў добрыя рукі," - дадаў Шушкевіч.
euro.pap.pl