Ваду з-пад кранаў у Мінску псуюць сіне-зялёныя водарасці
Якасць водаправоднай вады ў Мінску пагоршылася, бо зацвілі вадаёмы. Шмат у якіх раёнах сталіцы вада пацямнела. Як растлумачылі БелаПАН сталічныя эпідэміёлагі, яе колер памяняўся цераз хімічную рэакцыю: рэшткі сіне-зялёных водарасцяў злучаюцца з малекуламі хлору, якім апрацоўваюць ваду. Такім чынам, вада цямнее і набывае падазроны колер. Актыўнае цвіценне водарасцяў у сваю чаргу звязана са спякотным надвор’ем. Калі пахаладае, вада набудзе звыклы выгляд. Пры гэтым вада з-пад крану адпавядае гігіенічным нормам. Яе можна выкарыстоўваць у гаспадарча-бытавых мэтах, але ж для піцця лепей набываць ваду ў бутэльках, кажуць медыкі.