Увесну ў Бабруйску чакаюць вялікую паводку
З пацяпленнем у Бабруйску чакаюць вялікую паводку і эвакуацыю жыхароў, паведамляе гарадскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Зыходзячы з досведу мінулых гадоў, можна сцвярджаць, што калі вада ў Бярэзіне падымецца на 245 сантыметраў, рака выйдзе з берагоў. Пад’ём вады да 3 метраў аўтаматычна будзе азначаць затапленне каля 500 прыватных дамоў, а калі ўзровень вады падвысіцца на 4 метры – ад 700 да 800 дамоў! Кіраўнік бабруйскіх выратавальнікаў Аляксандр Худалееў адзначыў, што паводле ўсіх паказнікаў пад’ём вады складзе ад 4 да 6 метраў і падрыхтоўку да эвакуацыі варта пачаць ужо цяпер.
Дарэчы, апошняй вялікай паводкай у Бабруйску быў пад’ём вады ўвесну 1999 года на 357 сантыметраў. Самая значная паводка у гісторыі горада адбылася ў 1957 годзе, калі вада за кароткі час ўзнялася на 8 метраў. Цяпер Бабруйск значна большы і межы горада пасунуліся да ракі, а мінімальная планка ўздыму вады, агучаная выратавальнікамі амаль на паўметра большая, чым у 1999-м.