Украінцы пазносяць “хрушчобы” ў Кіеве

У найбліжэйшыя тры-пяць месяцаў украінскія ўлады абвесцяць тэндэр на рэканструкцыю дзесяці кварталаў “хрушчобаў” у Кіеве. “Хрушчоўкі знясуць, а на іх месцы збудуюць новае якаснае жыллё”, - заявіў намеснік кіраўніка гарадской адміністрацыі Міхаіл Галіца. - Кошт праекту складзе каля 600 млн. грыўняў.

”Са 180 тыс. кв. м наяўнай плошчы трэба зрабіць 600-700 тыс. кв. м., тады праект акупіцца”, кажа ён. 

Раней прэм’ер-міністр Юлія Цімашэнка заявіла: “Урад пачынае праграму перабудовы мікрараёнаў, асабліва ў цэнтрах, дзе “хрушчоўкі”,  састарэлыя і аварыйныя дамы”.

Цяпер прымаецца рашэнне пра пілотныя гарады, дзе будуць першыя комплексныя перабудовы. Грошы на перабудову дадуць амерыканскія інвестыцыйныя кампаніі, якія думаюць зрабіць на гэтым добры бізнэс, паведамляе korrespondent.net.