Удзельнікі "антымайдана" з-за грошай ўзнялі "паўстанне" ў цягніку (відэа)

Мужчыны і жанчыны патрабавалі грошы ў "каардынатара", які абяцаў, што з імі разлічацца ў Запарожжы. Яны, аднак, хацелі атрымаць іх у цягніку. У выніку, былыя ўдзельнікі "антымайдана" пачалі зрываць стоп-краны і біць шкло ў вокнах.



Акрамя таго, пасажыры спеццягніка прыклеілі да вокнаў вагонаў стыкеры з надпісамі "Патрабаванне № 1 — адстаўка Януковіча", інфармуе УНІАН.



Нагадаем, 22 снежня ў Кіеве каля аднаго з офісаў Партыі рэгіёнаў пратэставалі некалькі дзясяткаў чалавек, якім таксама не заплацілі абяцаныя грошы.

Увага! На відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка!
 

Удзельнікі "антымайдана" патрабуюць грошай ад арганізатараў (відэа)