У ЗША сканаў знакаміты мастак з Віцебска Джозэф Солман
У сваёй студыі на Манхэтэне ва ўзросце 99 гадоў сканаў мастак Джозэф Солман, які разам з Маркам Ротка і іншымі мадэрністамі спрыяў рэфармаванню амерыканскага мастацтва яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя, паведамляе "Хартыя '97". Па словах сына Солмана Пола, мастак памёр у сне. Джозэф Солман нарадзіўся ў 1909 годзе ў Віцебску. Крыху пазней яго сям'я перабралася ў ЗША. У 1935 годзе, ужо будучы вядомым майстрам, Солман стварыў групу прагрэсіўных экспрэсіяністаў "Дзесяць", у якую ўваходзілі такія сусветна прызнаныя майстры як Марк Ротка, Адольф Готліў і Ілля Балатоўскі.
Прыкладна ў гэты жа час Солман быў абраны галоўным рэдактарам часопіса Art Front. Джозэф Солман лічыцца адным з самых уплывовых амерыканскіх мастакоў ХХ стагоддзя, з якога пачалося захапленне абстрактным экспрэсіянізмам. Сярод яго самых знакамітых прац - серыя замалёвак, якія Солман рабіў у нью-ёркскім метро па дарозе на працу.