У Польшчы выяўлены яшчэ адзін ачаг птушынага грыпу

У Польшчы выяўлены восьмы з пачатку года ачаг птушынага грыпу. Пра гэта 22 снежня паведаміла журналістам галоўны санітарны лекар Польшчы Эва Лех.
Вірус выяўлены ў мястэчку Садлова Парцэле ў Мазавецкім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Першы выпадак птушынага грыпу сёлета быў адзначаны ў Польшчы 1 снежня непадалёк ад Плоцка. Гэта прыкладна 240 км да беларускай мяжы.

Тады былі выяўлены два ачагі небяспечнага для чалавека вірусу птушынага грыпу H5N1 на фермах па вырошчванні індычак.

РИА Новости