У Пінску школьнік выпаў з 5-га паверху
10-гадовы хлопец выпаў з акна сваёй кватэры на пятым паверху. Ён застаўся жывы, толькі зламаў плячо, а таксама атрымаў менш значныя пашкоджанні і цяпер знаходзіцца у гарадской бальніцы. Як высветлілі міліцыянты, з вакна выляцеў вучань пінскай школы-інтэрната 1998 года нараджэння. Прычына невядомая. Следства працягваецца.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск