У Пінску экспануецца буйнейшая прыватная калекцыя вайсковай амуніцыі (фота)
Уладальнік калекцыі кажа, што прасцей знайсці мундзір жаўнера вермахта, чым чырвонаармейца
У Пінскім музеі Беларускага Палесся адкрылася выстава вайсковага абмундзіравання і амуніцыі сусветных войнаў. Усе экспанаты на выставу прадставіў намеснік начальніка Пінскага памежнага атраду Аляксей Цікуноў. Спецыялісты лічаць, што гэта самая вялікая прыватная калекцыя ў Беларусі.
Пінчукі могуць паглядзець мундзіры і вайсковыя прылады салдатаў савецкай, польскай, венгерскай і нямецкай армій, якія ваявалі па розныя бакі. Цікава, што большую частку экспазіцыі складае амуніцыя войск вермахта часоў Другой сусветнай вайны. Уладальнік калекцыі тлумачыць сітуацыю тым, што па гэтай тэме прасцей шукаць матар’ялы і літаратуру. А вось такую інфармацыю і артэфакты па савецкіх войсках знайсці даволі цяжка.
У Баранавічах падчас Першай сусветнай вайны выходзіла нямецкая газета
Уніформа, амуніцыя польскага вайскоўца і памежны знак
Спадар Цікуноў збіраецца развіваць сваю калекцыю. І пачаў збіраць узоры абмундзіравання сучаснага беларускага войска. Як прыклад — мундзір беларускага рачнога памежніка.