У пенсіянеркі канфіскавалі тэлевізары на 37 тысяч долараў

У Драгічынскім раёне ў 60-гадовай пенсіянеркі канфіскаваныя вадкакрышталічныя тэлевізары на 78 мільёнаў рублёў. Як паведамілі ў Драгічынскім РАУС, 2 жніўня праваахоўнікі ў вёсцы Ялач у пуні ў пенсіянеркі знайшлі восем імпартных вадкакрышталічных тэлевізараў.

Неабходных дакументаў на тэхніку ў жанчыны не аказалася. Тэлевізары амаль на 37 тысяч долараў канфіскаваная. Уладальнік тэлевізараў устанаўліваецца.

БелаПАН