У Нігерыі ідуць перамовы ў справе скрадзенай беларускі

Расійскія дыпламаты ў Нігерыі спадзяюцца на пазітыўнае вырашэнне сітуацыі, звязанай з выкраданнем беларускі Ірыны Экпа-Ума. Сёння яны праводзілі перамовы з паліцыяй у горадзе Порт-Харкорт. Іх вынікі пакуль невядомыя. Нагадаем, Ірына Экпа-Ума была скрадзеная 5 траўня. За яе паўстанцы патрабуюць выкуп у памеры 1,2 мільёны долараў.

www.belta.by