У Мінску злодзеі адначасова абрабавалі суседнія кватэры

У Мінску злодзеі адначасова абрабавалі суседнія кватэры.

Ва ўпраўленне ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна звярнуліся жыхары кватэр № 19 і 20 дома № 39, корпус 1, па вуліцы Лабанка. Вярнуўшыся дахаты, гаспадары знайшлі дзверы ў свае кватэры ўзламанымі, а рэчы раскіданымі па падлозе.

Высветлілася, што ў адной з кватэр скрадзеныя два залатыя упрыгожванні і манітор, а ў іншай – 112 тысяч рублёў. Злачынцы знаходзяцца ў вышуку.