У Мінску жаніхі і нявесты пасталелі

У сталіцы моладзь не спяшаецца пабрацца шлюбам, ледзьве скончыўшы школу. Такую выснову можна зрабіць, калі прасачыць шлюбныя тэндэнцыі ў найбуйнейшым раёне Мінску — Фрунзенскім, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Ад пачатку года ў мясцовы ЗАГС паступіла ўсяго 7 заяваў аб зніжэнні шлюбнага ўзросту. У гэтых выпадках нявестам было па 17 год, а ўсе жаніхі былі паўналетнімі. 10 год таму такіх юных шлюбаў было ўтрая болей. Можна было сустрэць і непаўналетніх жаніхоў. Таксама ў 2000 годзе былі нярэдкімі выпадкі, калі дзяўчына брала шлюб у 15-16 год.

Сярэдні ўзрост маладых цяпер 23-26 год, а раней быў 18-20 год.