У Мінску сёння святкуюць Дзень горада
Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня горада распачнуцца сёння ў Мінску на 60 пляцоўках у розных раёнах беларускай сталіцы. А 11-й гадзіне адбудзецца ўскладанне кветак да абеліска "Мінск — горад-герой" на праспекце Пераможцаў. Затым пройдзе ўрачыстае адкрыццё парка Перамогі побач з Камсамольскім возерам.
Таксама мінчукі і госці горада змогуць патрапіць на выставу-кірмаш тавараў сталічных прадпрыемстваў, на святочную канцэртную праграму "Мой родны Мінск — мой лёс, мая надзея!" на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Каля Палаца спорту пройдзе Свята спорту і мастацтва, а на пляцоўцы каля Палаца культуры чыгуначнікаў адбудзецца маладзёжная праграма з выступленнем каманд Клуба вясёлых і знаходлівых.
Святочныя мерапрыемствы працягнуцца 12 верасня.