У Мінску святочныя мерапрыемствы пачаліся каля стэлы "Мінск — горад-герой"

Урачыстай цырымоніяй ускладання кветак у памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне ў суботу адкрыўся Дзень горада ў Мінску.
Каля стэлы "Мінск — горад-герой" сабраліся прадстаўнікі сталічных уладаў, ветэраны, жыхары і госці Мінска. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і замежныя дэлегацыі, якія прыбылі ў беларускую сталіцу з гарадоў-пабрацімаў, паведамляе Першы тэлеканал.