У Мінску падводзяцца вынікі праекта, які фінансаваўся ЕС

Выніковае паседжанне савета і працоўнай групы па рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Павышэнне патэнцыяла Рэспублікі Беларусь у галіне кіравання міграцыйнымі працэсамі" пройдзе ў Мінску 23 ліпеня.
Нагадаем, праект рэалізоўваўся ў 2007-2009 гадах прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Ён быў накіраваны на вывучэнне тэхнічных і юрыдычных аспектаў укаранення ў Беларусі электронных агульнаграмадзянскіх пашпартоў, якія ўтрымліваюць біяметрычныя звесткі ўладальніка.

Таксама былі апублікаваныя вынікі даследаванняў, а таксама рэкамендацыі па ўдасканаленню нацыянальнага заканадаўства і мадэрнізацыі сістэмы персаналізацыі і выдачы пашпартоў.

БелаПАН нагадвае, што выніковае паседжанне савета і працоўнай групы арганізуюць прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, прадстаўніцтва Еўракамісіі і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.