У Мінску назвалі лепшыя брэнды краіны крызіснага года
Гран-пры дасталася вытворцам малочных прадуктаў У мінулую пятніцу ў Палацы Рэспублікі журы конкурсу “Брэнд года 2009” вызначыла беларускія кампаніі, якія найлепшым чынам інтэгруюцца ў сусветную брэндавую прастору, і адзначыла іх медалямі і дыпломамі.
У конкурсе ўдзельнічалі 62 таварныя групы спажывецкай намінацыі, але толькі ў 49 журы вызначыла лідэраў і прызначыла ім адпаведныя ўзнагароды. У 13 намінацыях відавочных лідэраў не заўважылі і вырашылі, што лепш не даваць узнагарод ўвогуле, чым адзначаць не вартых таго.
1. Вялі цырымонію Ірына Смольская і Дзяніс Кур’ян. Дарэчы, па дарозе ў Палац Рэспублікі Ірына паслізнулася, упала і пашкодзіла правую руку. Але мужна ўсміхалася і жартавала на сцэне.

2. Заснавальніца конкурсу, генеральны дырэктар кампаніі “САТІО” Жанна Грынюк

3.Сяргей Дарафееў з АНТ стаў “Персонай года”

4. З перамогай яго павіншавала песняй Алеся, якая была “Персонай” некалькі гадоў таму.

5. У намінацыі “Спажывецкія тавары” “золата” прысудзілі ІП “Старая крэпасць”, вытворцу соку “Сочны”. Узнагароду атрымала дырэктар па маркетынгу Вольга Афанасьева.

6. Дырэктар ААТ “Бабушкіна крынка” Ігар Кананчук атрымаў ад журы Гран-пры.

7. У намінацыі “Нерухомасць і страхаванне” журы прысудзіла толькі бронзу. Яна дасталася ТАА “Твая сталіца”. Але дырэктар Людміла Красоўская ўсё адно была вельмі задаволеная ўзнагародай.

8. Дырэктар Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” Мікалай Бамбіза павёз з Мінску “золата” ў намінацыі “Брэнд Спадчына”.

9. Старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін пажадаў усім захварэць на “вірус паспяховасці”.

10. Вядучы маркетолаг ТАА “БелІнэко” Таццяна Чыкава пажартавала, што журы паскнарнічала і дало ім толькі “срэбра”.

11. Намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур таксама прыйшоў паглядзець на кіраўнікоў паспяховых брэндаў.

12. Пераможцы і прызёры конкурсу “Брэнд года 2009”.

Фота: http://euroradio.fm