У Мінску на Дзень горада разбіўся аўтамабіль ДАІ (фота)

У Мінску на скрыжаванні вуліц Шаранговіча і Якубоўскага разбіўся аўтамабіль ДАІ. Фота з жудаснай аварыі, якая адбылася ў ноч з 13 на 14 верасня, з’явілася днямі на форуме сайта onliner.by.
Відавочца адзначае, што даішны “Опель” быў цалкам разбіты. Каля яго знаходзілася шмат машын ДАІ, а таксама аўто ратавальнікаў.

Верагодна, для таго, каб вызваліць пацярпелых з пабітай машыны, давялося выразаць дзверы. Пра прычыны аварыі і лёс пасажыраў, нічога невядома. Атрымаць каментар у ДАІ Еўрарадыё не ўдалося.