У Мінск на свята горада плануе прыехаць прынц Арабскіх Эміратаў
Спадчынны прынц Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў плануе прыехаць у Мінск на свята горада, якое пройдзе 7-8 верасня. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віктар Кураш. Ён адзначыў, што ўвогуле беларуская сталіца чакае гасцей з 40 гарадоў розных краін. Яны будуць пражываць у гасцініцах "Еўропа" і "Вікторыя".
“Інтэрфакс”
“Інтэрфакс”