У Малдове ўпаў самалёт, 8 ахвяраў

Грузавы авіялайнер не здолеў зайсці на аварыйную пасадку. Ён кіраваўся з Кішынёва ў Судан праз турэцкую Анталію, але ўпаў хутка пасля ўзлёту. На борце былі 8 чалавек, усе яны загінулі -- чацьвёра малдоўскіх і чацьвёра ўкраінскіх грамадзянаў. Паводле відавочцаў, самалёт спрабаваў вярнуцца адразу пасля ўзлёту, аднак не дацягнуў да аэрапорту, упаў на ягоную агароджу. Быў разбураны тэхнічны будынак. Пажарнікі патушылі агонь, але корпус машыны цалкам выгараў. На месцы катастрофы знайшлі "чорныя скрынкі", цяпер над іхнаю расшыфроўкай працуюць спецыялісты.

Корреспондент