У Ленінградскай вобласці шасцёра хуліганаў забілі беларуса-нелегала

Зверскае забойства беларуса раскрытае праваахоўнікамі ва Усяволжскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі.

Высветлілася, што ў верасні 33-гадовага мужчыну забіла група моладзі з шасці чалавек, якім ад 17 да 24 гадоў. Усе хлопцы нідзе не працуюць і не вучацца.

Яны спынілі грамадзяніна Беларусі на вуліцы і збівалі яго рукамі і нагамі, пакуль ён не памёр.

Беларус жыў у Ленінградскай вобласці без рэгістрацыі.

http://47news.ru