У Латвіі праходзіць сустрэча “лясных братоў”
У Рызе сёння праходзіць сустрэча былых нацыянальных партызанаў, якія ў 1944-1954 гадах ваявалі супраць савецкай улады за незалежную Латвію.
Яны сабраліся ў Этнаграфічным музеі пад адкрытым небам, каб згадаць пра сваіх памерлых сяброў. Таксама ветэраны ўсклалі кветкі да помніка Свабоды. Гэта ўжо 17-ая сустрэча “лясных братоў”.
Яе рэгулярна ладзіць Латвійскае аб’яднанне нацыянальных партызан, якое налічвае 180 сяброў. Прэзідэнт Латвіі накіраваў удзельнікам сённяшняй сустрэчы віншавальную тэлеграму, у якой выказаў павагу да іх перакананняў і адданасці радзіме.
Інтэрфакс