У Кыргызстане мітынг разагналі спецсродкамі, актывістаў затрымалі

Падчас акцыі мітынгоўцы нават затрымалі паўнамоцнага прадстаўніка ўрада Кіргізіі ў Ісык-Кульскай вобласці.



Мітынг у Караколе скончыўся тым, што міліцыя ўжыла спецыяльныя сродкі супраць удзельнікаў акцыі пратэсту. Сярод актыўных удзельнікаў і завадатараў ёсць затрыманыя. Прадстаўніка ўрада міліцыянты вызвалілі, адзначае interfax.by.



Прадстаўнік МУС заявіў, што супраць міліцыі пратэстоўцы ўжывалі камяні, сярод супрацоўнікаў міліцыі ёсць пацярпелыя, іх колькасць удакладняецца.