У Косаве загінуў украінскі міратворац, яшчэ двое - у цяжкім стане
У Косаве загінуў адзін супрацоўнік праваахоўных органаў са складу спецыяльнага міратворчага падраздзялення МУС Украіны, які быў паранены падчас сутыкненняў з сербамі-праціўнікамі абвяшчэння незалежнасці краю. Украінец памёр у бальніцы. Там жа знаходзяцца яшчэ 20 украінскіх
вайскоўцаў, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Таксама раненні
атрымалі больш за 20 польскіх міратворцаў. 
БЕЛТА
      
                                    БЕЛТА
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
