У фінал вяслярскага чэмпіянату свету прайшлі 9 беларускіх камандаў (фота)

9 беларускіх экіпажаў прабіліся ў фінал Чэмпіянату свету па веславанні U23 у Брэсце. Агулам будзе 27 заездаў па медалі. Яны прызначаныя на суботу і нядзелю 24 і 25 ліпеня. Але арганізатары мусілі таксама перанесці на суботу 32 паўфінальныя заезды: у Брэсце да паўдня спёка, а потым навальніцы і шквалісты вецер. Такі самы прагноз сіноптыкаў і на суботу-нядзелю.



На фота: Старт чацвёрак з удзелам беларусаў.