У Брэсце падлетак скраў дзяржаўны сцяг Беларусі

16-гадовы жыхар Брэста скраў дзяржаўны сцяг Беларусі і два сцягі з сімволікай свайго горада, паведамляе БелаПАН. Сцягі знаходзіліся на пляцоўцы побач з Цэнтрам моладзевай творчасці і былі замацаваныя на асвятляльным ліхтары. Каб дастаць іх, юнак скарыстаўся лесвіцай. Матывы гэтага ўчынку невядомыя. Хлопец нідзе не вучыцца, не працуе і знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. На яго завялі крымінальную справу за крадзеж.