У Белавежскай пушчы адкрылася дырэктарская вакансія
У Нацыянальным парку "Белавежская пушча" змянілася кіраўніцтва. Мікалай Бамбіза, які займаў пасаду генеральнага дырэктара ад 2001 года, ўчора развітаўся з калектывам. Выконваць яго абавязкі прызначаны намеснік па ідэалогіі Аляксандр Шарында.
З прызначэннем новага кіраўніка запаведнай тэрыторыі могуць паўстаць праблемы, піша "Туризм и отдых". Па словах супрацоўнікаў нацпарка, новы дырэктар апынецца ў складаным становішчы, бо "забяспечваць высокія эканамічныя паказчыкі практычна немагчыма" — пушча элементарна змарнела.
У гэтым і заключаецца парадокс — Белавежская пушча, пра якую на публіцы гавораць, як пра ўнікальную сусветную спадчыну чалавецтва, ператвараецца ў звычайны гаспадарчы суб'ект.