У Беларусі пачалася вакцынацыя супраць вірусу грыпу

У Магілёўскай вобласці амаль 75 тысяч пацыентаў змогуць прышчапіцца бясплатна, з іх больш за 32 тысячы — дзеці.  Сёлета ўпершыню будзе прыменена інтэрназальная вакцына (кроплі ў нос). Яна больш эфектыўная за прышчэпку, лічаць спецыялісты, бо трапляе ў арганізм тым жа шляхам, што і звычайны вірус — праз насавыя хады.

Выкарыстоўваць вакцыну можна толькі для пацыентаў, старэйшых за тры гады. Маленькія дзеці па-ранейшаму будуць прышчэплівацца ўнутрымышачна.

Першы канал