У Беларусі дапыталі сведку катастрофы польскага самалёту пад Смаленскам
Беларус, які зрабіў відэа на месцы падзення польскага ўрадавага самалёту пад Смаленскам, ужо дапытаны беларускай пракуратурай. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Польшчы Анджэй Серэмет у інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita. Падрабязнасці допыту стануць вядомыя, калі беларускі бок перадасць супрацоўнікам польскай пракуратуры пратаколы допыту. Адбыцца гэта павінна ў самы бліжэйшы час.
Нагадаем, што на відэа з месца катастрофы чуваць гукі, якія нагадваюць стрэлы і быццам бачныя сілуэты людзей, якія страляюць.
Нагадаем, што на відэа з месца катастрофы чуваць гукі, якія нагадваюць стрэлы і быццам бачныя сілуэты людзей, якія страляюць.