У Баранавічах кватэрны злодзей скраў унітаз

Унітаз са зліўным бачком быў скрадзены з кватэры па вуліцы Савецкай у Баранавічах.
Як паведамляе газета "Intex-press", калі злодзей забраўся ў кватэру, хутчэй за ўсё ён і не падазраваў, што гаспадары вырашылі зрабіць у ёй рамонт.

Самым "каштоўным", што засталося ў кватэры, быў унітаз коштам каля 225 тысяч рублёў. Менавіта яго і прыхапіў зламыснік — каб не сыходзіць з пустымі рукамі.