У 2010 годзе ў Беларусь прыедуць найлепшыя штангісты Еўропы

Чэмпіянат Еўропы 2010 года па цяжкай атлетыцы пройдзе ў Беларусі. Такое рашэнне прынятае на Кангрэсе Еўрапейскай федэрацыі цяжкай атлетыкі, які адбыўся ў Італіі.

Мяркуецца, што спаборніцтвы пройдуць у мінскім Палацы спорту, але магчыма да таго часу ў сталіцы пабудуюць універсальную спартовую залю, інфармуе БЕЛТА.