Сёння N.R.M. раздадуць аўтографы

Сёння з 17:00 да 19:00 у сядзібе Партыі БНФ (былая Варвашэні, 8, станцыя метро "Плошча Перамогі") пройдзе фота-аўтографсесія гурта N.R.M. з нагоды выхаду новага альбома "06".

Можна будзе набыць новы альбом, падпісаць дыскі, сфатаграфавацца з музыкамі.

Уваход вольны. Падчас сустрэчы з музыкамі будуць узнагароджаныя пераможцы конкурсу на лепшую назву для 6 песняў з новага альбому НРМ "06".