Святлана Каліна: «Пасадзіце нас прыгожа»
Пракурор патрабуе для спевака Віктара Каліны 6 гадоў зняволення, для яго жонкі Святланы — 5 гадоў. У інтэрв'ю «Еўрапейскаму радыё для Беларусі» Святлана Каліна заявіла, што давярае суду і верыць у добры зыход справы. 5 чэрвеня Першамайскі раённы суд Мінску працягнуў разгляд справы Калінаў.
Віктар Каліна абвінавачваецца ў арганізацыі махлярства ў асабліва буйным памеры, а таксама арганізацыі заведама хлуслівага даносу і паказанняў. Святлана Каліна абвіначваецца ў здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры.
Паводле словаў пракурора, Каліны прадалі аўтамабіль «Мерседэс-Бенц», а пазней заявілі пра тое, што яго ў іх скралі. Святлана Каліна атрымала за аўтамабіль страхавую кампенсацыю ў памеры 34 тысячы долараў.
Віктар Каліна заявіў на судзе пра сваю невінаватасць у махлярстве. Ён прызнаў сваю віну толькі часткова. Святлана Каліна не прызнала сваю віну цалкам.
«Еўрапейскае радыё для Беларусі» звязалася са Святланай Калінай і пацікавілася яе ацэнкай судовага працэсу. Вось што яна распавяла.
Святлана Каліна: “Жадаеце пасадзіць? Пасадзіце прыгожа, не рабіце так… Так я пачала сваё апошняе слова: “Што ўвогуле адбываецца? Чаму мы тут?”
Смешна: махляры - гэта цынічныя, нахабныя людзі. А Віктар - чалавек, які выступае дабрачынна - для дзіцячых дамоў, для іншых устаноў… Ён не ходзіць на выбары, ён усё на канцэртах гаворыць: “У нас цудоўная краіна, у нас класны прэзідэнт!” І ніхто яго пра гэта не просіць, гэта яго асабістыя думкі… Суд, як мне здаецца, паводзіць сябе аб’ектыўна. Апошняе слова за суддзёй - я давяраю ёй. Я веру, што ўсё будзе добра”.
Прысуд будзе агучаны 12 чэрвеня.