Суд пакінуў Башуру за кратамі

19 жніўня суд Савецкага раёна Мінска адмовіўся змяніць меру стрымання Міхасю Башуру. З адпаведнай скаргай звярталася яго адвакат Тамара Сідарэнка, паведамляе "Беларускі партызан". Актывіст, затрыманы 6 жніўня, застаецца пад вартай. Але дзе менавіта – ці то ў СІЗА Мінску, ці то ў Жодзіна – адвакату невядома.

Нагадаем, што Башуру вінавацяць у падробцы дакументаў. Два гады таму, выступаючы даручальнікам жонкі, якая брала крэдыт, ён нібыта падаў даведку пра заробак, у якой былі завышаныя прыбыткі.
 
Сам Башура лічыць сябе невінаватым.