Студэнты змогуць узяць адпачынак «па фінансавых прычынах»
У адпаведнасці з законам «Аб вышэйшай адукацыі», нядаўна прынятым Палатай прадстаўнікоў, у Беларусі ўводзіцца новая форма акадэмічнага адпачынку для студэнтаў. Зараз яго можна аформіць і «па фінансавых прычынах». Мяркуецца, што
такой магчымасцю змогуць скарыстацца студэнты, у якіх узнікаюць
матэрыяльныя цяжкасці пры аплаце навучання.
БелаПАН
БелаПАН