Стрыманы сэкс і ніякіх наркотыкаў
30 красавіка мінскі клуб BRONX паспрабаваў упершыню ў Беларусі стварыць атмасферу легендарнага клубу Манхэтэна “Студыя 54”. Думаю, што шмат хто ведае “Студыю 54” па аднайменнаму фільму. Што ж гэта за клуб такі, куды імкнуліся трапіць самыя знакамітыя людзі свету? Мадонна, Мік Джагер, Сальвадор Далі... “Студыю 54” звычайна асацыіруюць з атмасферай свабоды як музычнай, так сэксуальнай і наркатычнай. Ніхто не здзіўляўся, калі на танцполу “Студыі 54” паміж наведвальнікамі клубу раптам адбываўся сэкс, ці калі нехта зацягваў носам какаін з аголенага жывату стрыптызёркі. Ці здолеў клуб BRONX перанесці мінскіх тусоўшчыкаў у далёкія 70-я?
Перад уваходам у клуб не было вялікай чаргі, як у кіно. Затое быў разасланы сціпленькі чырвоны дыванок і ўсіх сустракаў вялікі джып.
На прэс канферэнцыі мы агучылі пытанні, кшталту, ці будзе ў бары клуба прадавацца марыхуана і экстазі і ці лаяльна ставіцца кіраўніцтва клубу да свабоднага праяўлення сэксуальнасці ў VIP зоне. Адказы былі неўпэўненымі, што прымусіла нас адразу паставіцца да канцэпцыі вечарыны, мякка кажучы, падазрона.
Дарэчы, прэс-канферэнцыя ў той вечар была самай прафесійнай з усіх вядомых нам клубных канферэнцый гораду Мінск, за што мы шчыра дзякуем Сашы Рогач!
Спецыяльным госцем клубу стаў славуты ды-джэй Бёрт Біванс. Больш падрабязна чытайце і слухайце хутка на нашым радыё. Адзначу толькі, што Бёрт Біванс гэта культавая персона на электроннай сцэне, але клуб BRONX паўсюль эксплутаваў такую фішку, што Біванс быццам бы быў рэзідэнтам “Студыі 54”. Так гэта, ці не, і як ставіцца да гэтага сам Бёрт вы прачытаеце і паслухаеце зноў-такі ў асобным інтэрв’ю.
Кіраўніцтва клубу BRONX узбуджана распавядала пра тое, як на працягу трох тыдняў каманда працавала над антуражам клубу. Нам абяцалі незвычайна вар’яцкую распусту і гарачанькую атмасферу. Што ж адбывалася на самой справе?
Шоў распачаў тэатр EYE, які, здаецца, зараз модна набываць гуртом на бронксаўскія вечарыны. Тэатр быў шыкоўны!
Танцоры з максімальнымі намаганнямі стараліся разварушыць “разбэшчаную публіку”, якая з большага нагадвала выпускны вечар старэйшых класаў школы.
Бліжэй да midnight на подыюм ды-джэя падняліся аголеныя танцоркі. Нарэшце! Распуста! – падалося нам, але дзяўчын хутка змяніла шоў “Спяваючыя Каралевы”. Класныя хлопцы! Нажаль, яны не ўваходзілі ў склад “шалёных тусоўшчыкаў, якія любяць свабоду ва ўсіх яе праявах”, а былі замоўленыя клубам.
Вядучы вечарыны, калі госці ўжо амаль засыналі, не ленаваўся нагадваць, маўляў, вы ж памятаеце, дзе вы?!? Сення ў нас самая распусная, гарачая і разбэшчаная вечарына ў горадзе!
Наступная алюзія на клубны сэкс! Дзяўчынка topless і мыльныя бурбалкі. І зноў мінімальны порна-гламур. Звярніце хаця б увагу на мастацкае аздабленне ваннай. Нешта падказвае мне, што ні Мадонна, ні Мік Джагер не заплацілі б грашыма і часам за такі адпачынак у “Студыі 54”.
Праз некалькі хвілін гэтая самая дзяўчына зваліцца з ваннай, вылье ваду на тэхнічнае абсталяванне і вялізную фотакамеру узбуджанага фатографа. Вось гэта шоў! Нажаль, незапланаванае і заўважанае толькі намі, мокрым фотакорам і тэхнікамі сцэны.
Госці вечару – французскі гурт PALLADIUM.
Электронныя скрыпкі і house ад Бёрта Біванса. Жывы гук ад мужчыны і bdsm антураж ад дзяўчынак.
Нарэшце і сама зорка вечару – Бёрт Біванс!
Цудоўная музыка Біванса пачалас толькі пасля першай гадзіны ўначы і мы здзіўляліся, навошта такі доўгі час публіку катавалі звычайнай дыскатэкай правінцыйнай сталіцы, бо ня ўсе, хто прыйшоў да пачатку вечарыны, дачакаліся самага галоўнага госця.
Хачу памыліцца, але мне падаецца, што сталічныя клубы проста эксплуатуюць становішча, калі кожны другі робіць адсылку да “ай, ну што вы! Для Беларусі і так нармальна”, а арганізатары вечарын і канцэртаў выходзяць сухімі з вады выключна з-за таго, што “на бязлюддзе і дзяк чалавек”.
Адзін з наведвальнікаў вечарыны сказаў мне, што яго не адпускае пачуццё таго, што гэта насамрэч непатрэбна ані клубу, ані “тусоўшчыкам”, бо першыя зусім не хвалююцца за якасць шоў, а другія не ведаюць, як можна адпачываць і сарамліва аналізуюць кожны позірк суседа па танцполу. І гэта зусім не атмасфера “Студыі 54”, якую нам абяцалі.
Калі я ўжо пакідала клуб BRONX, мне ўсёж-такі прапанавалі sex on the dance floor. Але гэта ўжо мая асабістая заслуга, я лічу.
Фота: Юра Маціюн