Сталі вядомыя пратаколы допытаў па справе, якую вяла Святлана Байкова
Сталі вядомыя пратаколы допыту бізнэсмена Паўла Малочкі, запісаныя Святланай Байковай. Яны сведчаць пра сапраўдныя маштабы карупцыі ў мытні, памежным камітэце і КДБ, паведамляе Радыё Свабода. Гэтыя допыты следчая Святлана Байкова праводзіла ў Берліне. Там Малочка жыў пасля таго, як уцёк з Беларусі, даведаўшыся пра крымінальныя справы аб карупцыі на мяжы. З пратаколу, напрыклад, вынікае, што Павел Малочка ў 2001 годзе праз хабар пэўным мытнікам, памежнікам і супрацоўнікам КДБ забяспечыў незаконны праезд сотняў фураў расійскіх прадпрымальнікаў. Гэтай дзейнасцю Малочка зарабіў прыкладна 900 тысяч долараў. За кожную аўтамашыну з таварам ён атрымліваў ад расійскіх кліентаў ад 12 да 15 тысяч долараў. З гэтай сумы на хабар усім службовым асобам мытні і праваахоўных структураў ішло ад 4 да 7 тысяч.
Следчую Святлану Байкову вінавацяць у тым, што яны не прыцягнула Малочку да адказнасці. На момант следства ён жыў у Нямеччыне і шансаў на яго выдачу фактычна не было.
Следчую Святлану Байкову вінавацяць у тым, што яны не прыцягнула Малочку да адказнасці. На момант следства ён жыў у Нямеччыне і шансаў на яго выдачу фактычна не было.