Справу Зарэмбюка перадалі ў Мастоўскі РАУС

Актывіст руху “За свабоду” Сяргей Трафімчык атрымаў адказ на заяву наконт незаконнага ператрусу ў яго кватэры, піша “Беларускі партызан”. Ва ўпраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці яму паведамілі, што яго заяву адносна незаконных дзеянняў супрацоўнікаў спецслужб перадалі ў Мастоўскі РАУС — у сувязі з перадачай туды матэрыялаў крымінальнай справы Алеся Зарэмбюка. Каардынатар руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк стаў падазраваным у махлярстве яшчэ ў красавіку гэтага года. Махлярства, на думку спэцслужбаў, магло быць у тым, што ён нібыта дапамагаў пэўным асобам атрымаць візы. А ў кватэры Сяргея Трафімчыка КДБ шукала доказы супраць Зарэмбюка.