Справа аб выбуху ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава" раскрытая

Справа аб выбуху ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава" раскрытая.  Пра гэта паведаміў агенцтву РИА Новости афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Расіі Уладзімір Маркін. Ён дадаў, што падрабязнасці будуць абнародаваныя пазней.

Выбух адбыўся ў зале прылёту міжнародных рэйсаў 24 студзеня. У выніку загінулі 35 чалавек, болей як сто былі параненыя.