Сіноптыкі прагназуюць на сёння ў Мінску моцную залеву

Беларускія сіноптыкі зрабілі штармавое папярэджанне. Чакаецца, што сёння па Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць моцныя дажджы з навальніцамі.

У сувязі з гэтым ДАІ Мінска папярэдзіла кіроўцаў аб магчымым затапленні некаторых вуліц (плошча Бангалор, вуліца Няміга, праспект Дзяржынскага, вуліц Харкаўская і Сталетава; перакрыжаванняў — праспект Пераможцаў і вуліца Ігнаценкі, праспект Пушкіна і вуліца Прытыцкага, вуліца Маскоўская і вуліца Талстога).