Школьнік з Магілёва здаў міліцыі дарослага хакера

Смешна скончылася спроба 24-гадовага цесляра з Докшыцаў зрабіць  кар’еру хакера паралельна з асноўнай працай. Мужчыну “здаў” міліцыі 14-гадовы школьнік з Магілёва. Падлетак зразумеў, адкуль на яго кампутары з’явіўся вірус, і размясціў інфармацыю пра нядобрасумленнага карыстальніку ў Сеціве. Прачыталі інфу не толькі патэнцыяльныя ахвяры хакера, але і супрацоўнікі аддзела па барацьбе са злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій.

Як высветлілася, гэта была першая спроба цесляра зрабіць шкодную праграму. З яе дапамогай ён атрымаў доступ да двух дзясяткаў камп’ютараў па ўсёй краіне, але скарыстаць інфармацыю не паспеў або проста не прыдумаў, што з ёй рабіць.

З хакера спагналі больш за 10 мільёнаў штрафу, а магілёўскі школьнік атрымаў падзяку ад міліцыі.