Савет бяспекі Беларусі: Скандальная публікацыя іспанскай газеты - выдумка
Выдумкай назваў прэс-цэнтр Дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі публікацыю іспанскай газеты "Эль Паіс", якая паведаміла пра тое, што беларуская зброя праз Венесуэлу магла патрапіць да калумбійскіх паўстанцаў.
Выданне спасылаецца на свае крыніцы ў калумбійскім урадзе. Нібыта, у камп'ютары забітага 1 сакавіка аднаго з лідэраў паўстанцаў Рауля Райерса знайшлі сакрэтны ліст, у якім уведомлялась, што Уга Чавес "разгледзеў з беларускімі ўладамі магчымасць паставак узбраення".
У лісце таксама паведамляецца, што ў Каракас прыбудзе "дэлегацыя высокіх прадстаўнікоў" ад "беларускага сябра". Паводле дадзеных "Эль Паіс", гэтым "сябрам" можа быць Віктар Шэйман, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі. Якраз у сярэдзіне лютага ён наведваў Венесуэлу.
Дзяржсакратарыят лічыць, што на такія публікацыі "не варта звяртаць увагі". Нібыта, нядаўна прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес папярэджваў пра тое, што ЗША арганізуюць з'яўленне ў СМІ такога "псеўдакампрамату".
БелаПАН