Загінулую на "Булгарыі" расіянку памылкова пахавалі ў Беларусі
Фатальную памылку дапусціў муж беларускі, якая таксама загінула пры крушэнні гэтага цеплахода.
На апазнанні ён памылкова прызнаў у жыхарцы Пярмі Галіне Батанавай сваю жонку - 61-гадовую Ларысу Петухову. Сітуацыя высветлілася толькі пасля таго, як завяршылася апазнанне ўсіх цел загінуўшых. З дапамогай генетычнай экспертызы атрымалася ўстанавіць, што беларус забраў на радзіму цела іншай жанчыны. Цяпер цела пермячкі чакае эксгумацыя і адпраўка ў Расію, паведамляе партал uralinform.ru
Нагадаем, што дызель-электроход “Булгарыя” пайшоў на дно 10 ліпеня на Волзе. Загінулі 122 чалавекі, у тым ліку 28 дзяцей.