З-за спякоты гамяльчане крадуць парасоны

Так, з тэрыторыі адной з летніх кавярняў, размешчаных на вуліцы Савецкай, зламыснікі скралі сонцаахоўны парасон, піша газета “Савецкі раён”.

Міліцыя хутка знайшла чатырох маладых людзей, якія выкралі парасон. Гамяльчане адпушчаныя пад абавязанне аб яўцы.