З Нарвегіі выслалі жанчыну, якая называла сябе каханкай Брэйвіка
Грамадзянка Нямеччыны спрабавала патрапіць у залу суда ў Осла, дзе праходзіць працэс над абвінавачаным у здзяйсненні тэрактаў у ліпені 2011-га.
Тады, нагадаем, загінулі 77 чалавек.
Як паведамляюць нарвежскія СМІ, у суд жанчыну не пусцілі. Яна заявіла, што адмыслова прыляцела са Штутгарта, каб пабачыць Андэрса Брэйвіка.
Паліцыя затрымала "каханку" і да высылкі яе на радзіму трымала ў камеры папярэдняга зняволення.
Фота — vg.no