Вядучыя беларускія ВНУ паднялі плату за навучанне

Беларускія ВНУ зноў паднялі плату за навучанне. Гэта ўжо другое падаражанне. У пачатку гэтага навучальнага года яна ўжо ўзрасла на 20%.

Прычым у некаторых ВНУ аплата паднялася заднім чыслом -- з 1 кастрычніка (БДЭУ, БДУІР), у некаторых - з 1-га лістапада (БДУ і БНТУ). У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце кошт навучання таксама падняўся, аднак ніякай падрабязнай інфармацыі студэнтам яшчэ не далі. Ад каментароў там пакуль адмовіліся, паведамляе tut.by.