Вікторыя Азаранка на турніры ў Таронта згуляе з Серэнай Уільямс

У чвэрцьфінале ў адзіночным разрадзе яна выйграла ў прадстаўніцы Казахстану Галіны Васкабоевай — 6:1, 6:2. А ў матчы за выхад у фінал Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Серэнай Уільямс, якая напярэдадні абыграла чэшку Люсі Шафараву.

У парным разрадзе ў паўфінале Вікторыя Азаранка згуляе разам з расіянкай Марыяй Кірыленка супраць іспанскага дуэта Нурыя Л’ягастэра-Вівес — Аранта Пара-Сантонья, перадае БЕЛТА.