Украінец перавозіў праз мяжу кілаграм беларускай марганцоўкі

Падчас праверкі на мяжы кантрабанда была выяўлена ўкраінскімі памежнікамі, паведамляюць “Валынскія навіны”.

Усяго ў мужчыны было знойдзена 109 пакункаў перманганата калія, так званай марганцоўкі, агульнай вагай 950 грамаў. Кантрабанду канфіскавалі.

Адзначым, што перманганат калія забаронены для продажу ва ўкраінскіх аптэках.